Гістарычны касцюм XVI–XIX стст.
выстаўка касцюмаў
Национальный музей истории и культуры Беларуси
4 октября - 12 декабря
Выстаўку “Гістарычны касцюм XVI–XIX стст.” прадстаўляе вытворчае прыватнае унітарнае прадпрыемства «Люсерж», якое спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці, а таксама пракаце тэатральных, гістарычных касцюмаў для драматычных і музычных тэатраў, прафесійных і самадзейных харэаграфічных і харавых калектываў, а таксама арганізатараў масавых тэатралізаваных свят і інш.
За больш чым чатырнаццацігадовы перыяд існавання прадпрыемствам “Люсерж” накоплены цікавы вопыт у галіне мастацкай распрацоўкі сцэнічнага касцюма. Прадпрыемства валодае асабістай дызайн-студыяй, дзе вядуцца распрацоўкі прамысловых узораў не толькі тэатральных касцюмаў розных эпох, але і роставых лялек (для шырокай рэкламнай дзейнасці, гарадскіх тэатралізаваных свят і інш.). Высокая адзнака якасці дызайну роставых лялек адзначана Беларускай гандлёва-прамысловай Палатай, сертыфікат якой дае дазвол “Люсержу” на асабістую вытворчасць гэтых лялек.
Касцюмы, прадстаўленыя на выстаўцы, выкананы таксама ў дызайнерскай студыі “Люсерж” пад кіраўніцтвам мастака-дызайнера Любові Казловай. У сваіх работах аўтар абапіралася на матэрыялы жывапісных палотнаў карціннай галерэі Уфіцы, Дрэздэнскай карціннай галерэі і Эрмітажа. Такім чынам, назапашаны каштоўны вопыт дызайнерска-гістарычных даследаванняў у галіне вытворчасці касцюмаў з ХVI па ХХ стст. дае магчымасць адлюстраваць сілуэт, стыль і моду адпаведнага часу.
На выстаўцы дэманструюцца рэканструкцыі жаночых і мужчынскіх строяў XVI–XIX стст. розных краін свету: Францыі, Англіі, Італіі, Іспаніі, Расіі. Выстаўка прадстаўляе агульныя рысы адзення, характэрныя для гэтага часу, і дазваляе наведвальніку апынуцца ў мінулым, адчуць і ацаніць для сябе ўсе дэталі касцюма, яго асаблівасці і кампазіцыйныя элементы.
Кастюмы выкананы з сучасных матэрыялаў, але майстры прадпрыемства стараліся максімальна дакладна адлюстраваць каляровую гаму, вобраз і дэкор таго часу. Наведвальнік можа ацаніць і адчуць, якія змены ў аддзенні і аксесуарах адбываліся са стагоддзя ў стагоддзе, паступова набліжаючыся да нашага часу.